Аляксандр Лукашэнка звярнуўся з віншаваннем да хрысціянаў Беларусі


Усім, хто святкуюе Нараджэнне Хрыстова, кіраўнік краіны пажадаў дабрабыту, які ён не ў стане гарантаваць.

У сваім звароце кіраўнік Беларусі нагадаў, што «маральныя і духоўныя арыенціры для многіх пакаленняў нашых продкаў былі сфармаваныя хрысціянскай верай, якая ўвасабляе высокія ідэалы гуманізму, справядлівасці і міласэрнасці».

«Хай у Вашых дамах будуць утульнасць і дастатак, у семʼях пануюць каханне і ўзаемапавага, у душы знаходзяцца свет і дабрабыт», – гаворыцца ў віншаванні.

Нагадаем, што паводле Аляксандра Лукашэнкі, 2016 год, будзе самым складаным у гісторыі нашай краіны. Пра гэта ён заявіў 22 снежня падчас разгляду кадравых пытанняў.

Чытай’це таксама >>> Тадэвуш Кандрусевіч: Розніца ў календарах і царкоўных абрадах не азначае розніцу ў веры

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Глядзі таксама
Каментары