«Бацька забітай дачкі прыйшоў да мяне і кажа...»: Лукашэнка заявіў, што «раскрыў забойства»


Аляксандр Лукашэнка і Андрэй Швед.
Фота: belta.by

Пра гэта ён заявіў 1 лютага падчас размовы з кіраўніком Дзяржаўнага камітэту судовых экспертызаў Андрэем Шведам.

«Сёння КДБ накіраваў мне справаздачу па адной крымінальнай справе. Яна была некалькі гадоў таму. І мне прыйшлося асабіста прымаць рашэнне, каб да яе зноў вярнуліся. Гэта было ў Магілёўскай вобласці. Да мяне звярнуліся простыя людзі – бацька забітай дачкі прыйшоў і кажа: Аляксандр Рыгоравіч, не можа так быць, каб было, як пастанавіў суд, і так, як следства правялі. Зваротаў такіх шмат», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка самастойна вывучаў справу цягам содняў.

«Я сеў і сам за суткі вывучыў справу. Даў каманду пракурору і старшыні КДБ, каб чаго б ім гэта не каштавала расследаваць гэтую крымінальную справу. Знайшлі ў Расеі. Прывезлі ў Менск. Зноў распачалі крымінальную справу. Пачалі расследаваць. Я кантраляваў увесь гэты працэс. І апынулася, што ён – забойца. А яго апраўдалі. Цяпер мы з-пад зямлі дастанем тых, хто вёў следства, хто выносіў прысуд і бок абвінавачвання знойдзем. Забойца прызнаўся і паказаў, як ды дзе забіваў», – дадаў кіраўнік дзяржавы.

ЮВ, belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў