Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні з нагоды бойні ў Арланда


Менчукі пачалі несці кветкі да амбасады ЗША на наступны дзень пасля трагедыі. Апарат прэзідэнта адрэагаваў на трэці дзень.

«Аляксандр Лукашэнка скіраваў спачуванні Прэзідэнту Злучаных Штатаў Амерыкі Бараку Оўбаму, родным і блізкім загінулых у выніку трагедыі ў горадзе Арланда, – паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі. – Рэспубліка Беларусь рашуча асуджае тэрарызм і любыя праявы нянавісці, без ваганняў выступае супраць гэтых злачынстваў».

Днём раней Амбасада ЗША ў Менску ў сацыяльных сетках падзякавала ўсім, хто прыйшоў да будынку амбасады, каб ушанаваць памяць ахвяраў тэракту ў Арланда: людзі прынеслі знічы, кветкі і пакінулі аркушы паперы са словамі спачування.

Тэракт у клубе «Pulse» адбыўся 12 чэрвеня, калі Матыйн, амерыканец афганскага паходжання, адкрыў стральбу па яго наведніках. Ахвярамі страляніны сталі 49 чалавек, яшчэ звыш 50 атрымалі раненні. Адказнасць за напад узяла на сябе экстрэмісцкая групоўка «Ісламская дзяржава». Сам Матыйн быў застрэлены, па факце, які адбыўся, узбуджаная крымінальная справа па артыкуле аб тэрарызме.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў