Аляксандр Лукашэнка: Пытанне Мікалая Статкевіча можа быць вырашанае ў бліжэйшы час


Пра гэта кіраўнік Беларусі заявіў падчас сустрэчы з незалежнымі журналістамі.

«Я не буду хітраваць, гэтае пытанне на парадку дня. Вырашыць гэта магу толькі я. Але я ня вызначаўся, калі гэта будзе. Я гэтае пытанне ў такім ключы не разглядаў. Калі яго выпускаць, то выпускаць да выбараў. Калі не выпускаць, то не выпускаць. У бліжэйшы час вы будзеце пра гэта ведаць. Калі іншы варыянт, то часу шмат».

«Ён хоча быць у турме і выйсці адтуль героем. Я яму даю такую магчымасць, а вы кажаце выпусціць. І што мне рабіць? Я магу выпусціць, калі чалавек звернецца да мяне з прашэннем, але ён не звяртаецца, таму што хоча быць героем».

Мікола Статкевіч – адзіны з кандыдатаў на прэзідэнта на выбарах 2010-га года, які ўсцяж застаецца ў зняволенні. У траўні 2011-га ён яго асудзілі на шэсць гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў арганізаванні масавых беспарадкаў у выбарчы вечар у цэнтры Менску. Айчынныя і міжнародныя праваабаронцы прызналі Міколу Статкевіча палітычным вязнем.

belsat.eu паводле svaboda.org

Стужка навінаў