Аляксандр Лукашэнка пра Нобэлеўскую прэмію для Алексіевіч: Яна напісала нармальныя творы і не кліча людзей на плошчу


Кіраўнік Беларусі пракаментаваў падчас сённяшняй сустрэчы з будаўнікамі БелАЭС і жыхарамі Астравецкага раёну прысуджэнне беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч Нобэлеўскай прэміі, перадае карэспандэнт belta.by.

«Я рады за яе, таму што гэта грамадзянка Беларусі, гэта кажа пра тое, што якую б ты пазіцыю ні займаў, усё ж такі ў Беларусі можна працаваць, тварыць, пісаць, выказваць свой пункт гледжання, пазіцыю і гэтак далей», – адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы прызнаўся, што не з’яўляецца глыбокім знаўцам творчасці Алексіевіч. «Так, я ведаю, што яна напісала, ведаю, што меў на ўвазе Нобэлеўскі камітэт, калі прысуджаў ёй гэтую прэмію, яна прэтэндавала на яе не першы год», – сказаў ён.

Лукашэнка таксама заявіў, што не лічыць Алексіевіч апазіцыянеркай. «Гэта добра, што чалавек мае сваю пазіцыю, можа, недзе і апазіцыйную, – сказаў ён. – Яна напісала нармальныя творы, у яе адпаведны стыль. Гэта яе форма, яе стыль. Я нічога супраць не маю. І, пачынаючы ад твораў, якія, між іншым, і савецкай уладай падтрымліваліся, вазьміце «У вайны не жаночы твар», яе знакаміты твор, «Цынкавыя хлопчыкі», гэта ж рэальнасць.

«Так, гэта яе кропка гледжання і ніякай я тут не бачу асаблівай апазіцыйнасці. Яна ж не кліча людзей на плошчу. Яна супраць мяцяжоў. Я гэта вельмі цаню. І гэта, відаць, уплыў яе другой радзімы Украіны (Алексіевіч нарадзілася ў Івана-Франкоўску, бацька – беларус, маці – украінка) на яе свядомасць», – лічыць Лукашэнка.

[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=m-24eVoHNLQ”][vc_column_text]belsat.eu, паводле belta.by

Стужка навінаў