Аляксандр Лукашэнка: «Не веру ў цуд»


Фота: president.gov.by

Кіраўнік Беларусі распавёў пра сваю запаветную мару і ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды.

15 студзеня Аляксандр Лукашэнка ўручыў ордэн Айчыны III ступені міністру аховы здароўя Васілю Жарко.

Ордэнаў Пашаны атрымаў міністр працы і сацыяльнай абароны Марʼяна Шчоткіна і галоўны архітэктар праектнага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белпрампраект» Марат Гроднікаў.

Медаль «За працоўныя заслугі» Аляксандр Лукашэнка ўручыў галоўнаму трэнеру хакейнай каманды «Юнацтва-Мінск» Міхаілу Захараву і палітычнаму аглядальніку АТН Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Андрэю Крывашэеву.

Ганаровае званне «Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь» прысвоена артысту Маладзёжнага тэатра эстрады Вікторыі Алешка.

Падчас цырымоніі ўручэння ўзнагародаў Аляксандр Лукашэнка выказаў спадзяванні на лепшую будучыню.

«Не схаваю, маё запаветнае жаданне ў тым, каб новы год стаў прарыўным і адкрыў новы этап развіцця краіны, каб мы пераадолелі негатыўныя наступствы сусветнага крызісу і значна павысілі ўзровень жыцця людзей. Веру не ў цуд, а ў нашыя сілы і здольнасці. Мы гэта зможам, калі ўсе разам будзем працаваць з поўнай аддачай і бачыць перад сабой мэту, пераадольваючы цяжкасці і складанасці, будзем ісці. І ні ў якім разе – не спыняцца», – цытуе кіраўніка Беларусі сайт naviny.by.

ЮВ, belsat.eu, паводле naviny.by

Стужка навінаў