Аляксандр Класкоўскі: Рэальных чыннікаў, каб падвысіць заробкі ў Беларусі, няма

video

Ужо былі абяцанні пра $ 500, і нават пра $ 1000. Але кожны беларус свае заробкі ведае. І вось зноў Лукашэнка абяцае. Кіраўнік Беларусі даў адпаведнае даручэнне ды нават паспачуваў беларусам. Аднак названая і ўмова: адпаведны рост прадукцыйнасці працы.

Паводле эканамічнага аглядальніка Аляксандра Класкоўскага, апошняя заява Лукашэнкі наконт заробку $ 500 – піяр, а рэальных чыннікаў, каб падвысіць так рэзка заробкі, у Беларусі няма.

«Лукашэнка гаварыў пра $ 500 ужо двойчы. Першы раз абяцаў $ 500 у 2010 годзе. Тады гэта было выканана, але дарагой цаной, таму што ў 2011 годзе былі дзве дэвальвацыі і 109 % гіперінфляцыя. Поўны аблом. Потым, паколькі гэта быў шок і для афіцыйнага кіраўніка, ён шчоўкаў бізуном і загадваў зноў нагнаць сакральную суму. Зноў жа за кошт друкавання пустых грошаў, што было зроблена напрыканцы 2014 года, але неўзабаве ўсё зноў ляснулася, і сёння заробак $ 376, калі браць на верасень».

Аляксандр Класкоўскі лічыць, што Лукашэнка адчувае незадаволенасць народа крызісам, таму хоча прыкінуцца клапатлівым гаспадаром.

Ён не прапануе ніякіх механізмаў, за кошт якіх можна падняць заробкі, адзначае эксперт.

«Відаць гэтае «падштурхнуць» зноў будзе рабіцца адміністрацыйным чынам. І тут два варыянты: альбо ўрад і вертыкаль ціха праігнаруюць указанне і будуць старацца не запусціць апальныя працэсы ў эканоміцы, альбо баючыся пакарання зноў уключаць друкарскі станок і зноў эканоміка будзе напоўнена пустымі грашыма. Рэальных чыннікаў, каб падвысіць так рэзка заробкі ў Беларусі, няма… Я зазірнуў у сумныя лічбы Белстату, за 8 месяцаў сёлета прадукцыйнасць працы ўпала нават у параўнанні з папярэднім годам. Калі трымацца гэтага «спачатку рост прадукцыйнасці працы, а пасля рост заробкаў», то ніякіх шанцаў падвысіць заробкі няма. Сёлета Беларусь дакладна ў мінусе».

Больш у відэаматэрыяле.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары