Менскае «Дынама» згуляе з іспанскім «Вільярэалем», аўстрыйскім «Рапідам» і чэшскай «Вікторыяй»


Сталі вядомыя вынікі лёсавання групавой стадыі Лігі Еўропы.

Ніжэй можна прачытаць, як разгортваліся падзеі ў драматычным супрацьстаянні «Дынама» і «Зальбургу», па выніках якога менскі клуб трапіў у групавую фазу Лігі Еўропы.

Футбольнае менскае «Дынама» другі год запар згуляе ў групавым раўндзе Лігі Еўропы, гэта стала вядома познім вечарам 27 жніўня, пасля таго, як сталічны клуб у серыі пенальці адолеў у Зальцбурзе ў матчы трэцяга кваліфікацыйнага раўнду чэмпіёна Аўстрыі.

Менскае «Дынама» стартавала ў Лізе Еўропы з нічыёй 1:1 з балгарскім клубам «Чорнэ Морэ» – 1:1, але ў Менску «бела-блакітныя» не далі суперніку ніякіх шанцаў – 4: 0. У наступным раўндзе менскаму клубу дастаўся швейцарскі «Цюрых». Менчукі выйгралі ў гасцях з лікам 1: 0, дзякуючы галу з пенальці ў выкананні Фатаса Бэчырая. Матч у адказ прайшоў у Берасці, бо сёння ў Менску няма ні аднаго стадыёну, прыдатнага для правядзення міжнародных паядынкаў такога статусу.

Чытайце таксама >>> Расклад гульняў БАТЭ ў групавым турніры Лігі Чэмпіёнаў

Менчукі прапусцілі ўжо на трэцяй хвіліне. Давялося гуляць дадатковы час, і калі да серыі пенальці заставалася гуляць хвіліна, Фатас Бэчырай галавою адправіў мяч у дзявятку брамы «Цюрыху». Лік 1:1 вывеў «Дынама» ў наступны раўнд.

У першым паядынку супраць «Рэд Булау» ў Берасці ў менчукоў не атрымаўся першы тайм, ён завяршыўся з лікам 0:0 і прайшоў з вялікай перавагай аўстрыйскага клубу, але пасля перапынку «Дынама» зрэалізаваў два шанцы з трох. Удалым аказаўся выхад на замену Нэнада Адамовіч, серб спачатку аддаў галявы пас Глебу Расадкіну, а затым забіў сам.

З рахунку 2:0 на сваім полі «Рэд Бул» адгуляўся ўжо да зыходу гадзіны зваротнай гульні. На 11-ай хвіліне забіў японец Мінаміно, а на 57-ай хвіліне браму Аляксандра Гутара паразіў экс-гулец «Барсэлоны» і капітан аўстрыйцаў іспанец Сар’яна. У беларусаў гульня не ішла зусім: суадносіны ўдараў у створ – 12:1 на карысць клубу з Аўстрыі (адзіны раз менчукі патрапілі ў створ брамы суперніка на 110-ай хвіліне гульні). Справа дайшла да серыі пенальці, але і тут спачатку ўсё пайшло не гладка. Уладзімір Карыцька прабіў у штангу, але ў героі выйшлі галкіпер менчукоў і зборнай Беларусі Аляксандр Гутар, які адбіў тры пенальці запар ад Мінаміно, Атангі і Бэрышы, а гульцы «Дынама» Бегуноў і Паліцевіч былі дакладныя. Лік серыі пенальці 3 2 на карысць менчукоў.

Другі год запар адразу два беларускія клубы згуляюць у групавых турнірах еўракубкаў, менскае Дынама ў Лізе Еўропы, БАТЭ – у Лізе Чэмпіёнаў. Летась «Дынама» таксама дабралася да групавога турніру Лігі Еўропы, але заняло ў сваім квартэце апошняе месца. Менчукі двойчы саступілі грэцкаму. ПАОКу (1:6, 0:2); падзялілі балы; «Ф’ёрэнтынаю»; 2:1; «Генгану» (0:0, 0:2).

Алесь Ляўчук, belsat.eu

Стужка навінаў