Аляксандр Глеб атрымаў прапанову ад украінцаў


Паводле FootballHub_Ua, шасціразовы лепшы футбаліст Беларусі Аляксандр Глеб атрымаў прапанову ад украінскага «Чарнаморца» з Адэсы, галоўным трэнерам якога нядаўна стаў беларус Алег Дулуб.

36-гадовы Аляксандр Глеб пакуль думае.

Папярэднім клубам, за які гуляў Аляксандр Глеб былі расейскія «Крылы Саветаў» з Самары, якія па выніках мінулага сезону пакінулі прэмʼер-лігу. Улетку зʼяўлялася інфармацыя пра магчымы пераход Аляксандра Глеба ў берасцейскае «Дынама», а таксама ў каманды з Польшчы і Турцыі.

ЮВ, belsat.eu, паводле sport.tut.by

Стужка навінаў