Аляксандр Фядута: Упершыню Захад паставіць працэдуры выбараў у Беларусі не двойку


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/ib6-gVmg5IM”][vc_column_text]Як выглядаюць выбары прэзідэнта Беларусі з-за мяжы? Алена Літвінава распытала беларуса, які ў 90-ыя гады паверыў у дэмакратычныя погляды Лукашэнкі – памылкова, а пасля мінулых прэзідэнцкіх выбараў стаў палітвязнем за працу ў штабе апазіцыйнага кандыдата.

Цяпер Аляксандр Фядута жыве і працуе ў горадзе Рэвалюцыі Годнасці – у Кіеве.

Паводле спадара Фядуты, гэтую выбарчую кампанію нельга лічыць канкурэнтнай, бо фактычна яна адбываецца паводле сцэнарнага плану, распрацаванага ў Адміністрацыі прэзідэнта.

«Ёсць галоўны кандыдат, ёсць апанент, і ёсць два тэхнічныя кандыдаты, калі апанент, фактычна прызначаны апазіцыйным, будзе спрабаваць сысці з кампаніі. Нічога нечаканага не будзе», – мяркуе былы палітвязень.

Ён адзначыў, што ўжо чарговы раз не будзе ўдзельнічаць у галасаванні.

«Гэтая мая пазіцыя менавіта таму, што я выбіраю не паміж асобамі, не паміж рэпутацыямі, я выбіраю паміж нейкімі больш прынцыповымі рэчамі. Цяпер для мяне прынцыповым з’яўляецца тое, што б і як бы не адбылося – гэта карысна толькі аднаму кандыдату. Я не лічу байкот няўдзелам, я лічу гэта вельмі цяжкай працай. Я лічу, гэтую працу беларуская апазіцыя не падрыхтавала, і менавіта таму сваю пазіцыю я не магу назваць пазіцыяй прыхільніка байкоту. Байкоту таксама няма», – заўважыў Аляксандр Фядута.

На думку былога палітвязня, сёлета Захад упершыню ацэніць працэдуру выбараў у Беларусі не на двойку па пяцібальнай шкале, а на тройку, хоць, магчыма, і з мінусам.

«Гэта будзе гучаць: так, выбары ў Беларусі не цалкам дэмакратычныя, не цалкам адпавядаюць стандартам Арганізацыі па бяспецы і супрацы ў Еўропе, але пэўны прагрэс ёсць. І вось дзеля гэтай адзнакі сёння працуе ўся машына беларускай ідэалогіі, дзеля гэтага працуе ўвесь дзяржаўны апарат», – мяркуе суразмоўца «Белсату».

МЯ, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў