Аляксандр Фядута: «Матолька – проста папса. Трэба яго ажаніць на Дарафеевай!»

video

15 содняў – знаёмы тэрмін для палітычных актывістаў у нашай краіне. І асабліва шмат пра гэта можа распавесці своеасаблівы рэкардсмен у затрыманнях і ўтрыманні ў следчых ізалятарах – Павел Вінаградаў. Аднак мала хто ведаў, што Павел, апроч палітычнай дзейнасці, займаецца яшчэ і прафесійнай: ён цырульнік. І вырашыў ператварыць сваё захапленне ў бізнес. Хто хоча пастрыгчыся ў экс-палітвязня?

Цырульня пад назваю «15 сутак», што ж гэта такое – месца збору рэцыдывістаў ці новы папулярны барбершоп Менску?
Імправізаваная цырульня размяшчаецца ў прасторы каворкінгау «Хата 18/63» Адразу скажам, што стрыжэ Вінаградаў толькі сяброў і не бярэ за гэта грошай. Нягледзячы на назву, каб трапіць да майстра, адседзець не абавязкова, паводле Вінаградава, дастаткова проста быць добраю асобай. Зайшоў да Вінаградава і публіцыст, паліттэхнолаг Аляксандр Фядута, з якім Павал сядзеў за Плошчу.

«Мы, мацёрыя крымінальнікі, мусім падтрымліваць адзін-аднога», – кажа Аляксандр Фядута.

«Нікому не быў патрэбны, а тут пастрыг Матольку і панеслася!»

Як прызнаецца Павел, цырульнікам стаў выпадкова. Вельмі не хацелася ісці ў 10 клас школы. З тае прычыны ён пайшоў у вучэльню і за 3 гады атрымаў спецыяльнасць цырульніка. На сёння ў Паўла ажно 11 гадоў стажу.

Вінаградаў: «Стрыгу ўжо 8 гадоў і нікому не быў патрэбны, а тут пастрыг Матольку і панеслася!»
Фядута: «Ён проста папса. Трэба яго ажаніць на Дарафеевай! А што, якая краіна, такія і тэракты!»

«Хлопцы з вамі так не зручна працаваць!»

Яшчэ да таго, як з’явілася ідэя адкрыць барбершоп «15 сутак», у Вінаградава стрыгліся беларускія журналісты і праваабаронцы. У тым ліку і працаўнік нашага тэлеканалу Аляксандр Баразенка.

«Хаджу я да Вінаградава ўжо гадоў 6. Гэта як рытуал, бо тут ты атрымліваеш не толькі новую фрызуру, а яшчэ і зарад добрага настрою і цікавыя чалавечыя кантакты», – дзеліцца Аляксандр Баразенка.

Існуе меркаванне, што да добрых цырульнікаў людзі ходзяць не столкі стрыгчыся, колькі паразмаўляць, а таму ў цырульні «15 сутак» есць сапраўды добры патэнцыял.

«Хлопцы з вамі так не зручна працаваць! Я бы ўжо даўно пастрыг!», – кажа на развітанне Павел Вінаградаў.

Алег Ражкоў, «Белсат»

Глядзі таксама
Каментары