Аліна Талай выйшла ў паўфінал Алімпіяды ў бегу на 100 метраў з бар'ерамі


У сваім папярэднім забегу з вынікам 12,74 секунды Аліна Талай заняла 2-е месца. Выйграла забег Жасмін Камача-Куін з Пуэрта-Рыка (12,70). Трэцюю прамую пуцёўку ў паўфінал атрымала Памэла Дуткевіч з Нямеччыны, якая заняла 3-е месца (12,90).

Кацярына Паплаўская не прабілася ў лік паўфіналістак. У сваім забегу яна фінішавала 7-й з вынікам 13,45 секунды, да таго ж збіла адзін з бар’ераў.

Паўфінальныя забегі і фінал пройдуць у ноч на 18 жніўня (02:45 і 05:00 па беларускім часе).

 У фінале байдарак-двоек Беларусь заняла шостае месца. За каго заўзеем сёння?

ДР belsat.eu паводле tut.by

Стужка навінаў