Аліна Талай і Юрый Жыгамонт заклікаюць да захавання беларускай мовы

video

Вядомая беларуская лёгкаатлетка разам з вядоўцам «Падарожжаў дылетанта» і акторам Юрыем Жыгамонтам зладзілі спецыяльныя ўрокі беларускай мовы ў адной са школ Пінску.

Заняткі адбыліся ў рамках адукацыйнага праекту «Чытаем па-беларуску з Velcom» – ініцыятывы, якая ахопіць 25 школ у кожнай вобласці краіны, і будзе намагацца развіць цікавасць да беларускай мовы і культуры ў школьнікаў малодшых класаў. Ужо цяпер у праекце паўдзельнічалі больш васьмі тысяч школьнікаў.

У інтэрв’ю газеце «Прессбол» спартсменка прызналася, што шмат чытае па-беларуску, а таксама размаўляе ды перапісваецца са знаёмымі ў сацсетках «на мове».

ДР belsat.eu паводле nn.by, pressball.by

Глядзі таксама
Каментары