Аліна Кабаева адмовілася ад пасады дэпутата


Сябра кіруючай партыі «Единая Россия» знайшла сабе новую працу, – паведамляе ИТАР-ТАСС.

Заяву аб датэрміновым складанні паўнамоцтваў дэпутатка Дзяржаўнай думы Аліна Кабаева падала 15 верасня. Сыход з ніжняй палаты расейскага парламенту Кабаева патлумачыла тым, што пераходзіць на новую працу.

У Думе былая спартсменка рэпрэзентавала Татарстан і ўваходзіла ў камітэт па фізічнай культуры, спорце і справам моладзі.

Аліна Кабаева выконвала свае паўнамоцтвы з 2007 г.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў