Алімпійская фігурыстка ў другі раз выратавала сабаку, якую карэйцы гадавалі на мяса


32-гадовая канадская спартоўка Мэган Дугэмэл «усынавіла» аднаго з карэйскіх сабак – таксу на мянушку Му-тхэ – і заклікала калег зрабіць тое самае.

Двухразовая чэмпіёнка свету забрала шчанюка, якога хацелі перадаць на ферму са спецыялізацыяй па вырошчванні сабак на забой. Зрабіла яна гэта яшчэ летась у лютым падчас адбору на Алімпійскіх гульнях. Дапамог Мэган перавезці новага гадаванца ў Канаду Эк Парк, заснавальнік арганізацыі па абароне паўднёвакарэйскіх сабак.

Цяпер Мэган забірае з сабой другога сабаку. Новага шчанюка прыме іншая сям’я, бо паводле самой спартоўкі, у яе маленькай кватэры няма месца на яшчэ аднаго гадаванца.

У правінцыі Кангўон-до, дзе праходзіць Алімпіяда-2018, зарэгістраваныя 196 фермаў, якія вырошчваюць сабак і пускаюць іх на далікатэсы. Штогод у Карэі забіваюць каля двух мільёнаў чацвераногіх.

ДР belsat.eu паводле New York Post

Стужка навінаў