Алігарх Прохараў «паставіў на паўзу» продаж медыяхолдынгу РБК


Фота: gazeta.ru

Паводле агенцтва RNS, на рынку пакуль няма асобы або кампаніі, якая можа заплаціць за РБК $ 200 млн.

«Пасля ўсіх падзеяў у РБК перамовы аб продажы страчваюць актуальнасць, прынамсі цяпер», – адзначае крыніца RNS.

Нагадаем, што 13 траўня звольнілі шэф-рэдактарку «РосБизнесКонсалтинг» (РБК) Лізавету Асяцінскую, галоўнага рэдактара газеты РБК Максіма Солюса, а таксама галоўнага рэдактара інфармацыйнага агенцтва РБК Рамана Баданіна. Іхныя пасады надалей застаюцца вакантныя.

Паводле «Reuters», кіраўніцтва РБК звольнілі за публікацыю «Насупраць «палацу Пуціна» пад Геленджыкам пачнуць разводзіць вустрыц», якая нібыта не на жарт мусіла раззлавала Крэмль.

Паводле крыніцы RNS, патэнцыйным пакупнікам прапаноўвалі набыць РБК за $ 200 млн. «Гатовых заплаціць столькі я цяпер не ведаю», – адзначае крыніца агенцтва. Патэнцыйныя інвестары прапаноўваюць «у разы» менш, чымся хацелася б расейскаму бізнесоўцу Міхаілу Прохараву.

ЮВ, belsat.eu, паводле RNS

Стужка навінаў