Гуцэрыеў распавёў, колькі каштавала рэзідэнцыя Лукашэнкі ў Шаршунах


Фота nn.by

Расейскі мільярдэр, старшыня савету дырэктараў «Славкалій», Міхаіл Гуцэрыеў гатовы інвеставаць у Беларусь больш за 250 мільёнаў долараў. Пра гэта ён распавёў 7 ліпеня журналістам у Мінску, перадае Tut.by.

Паводле яго слоў, каля 180 млн з ягоных асабістых сродкаў ужо інвеставана. На гэтыя сродкі пабудавана гасцініца «Рэнесанс», тэрмінал у аэрапорце, бізнес-цэнтр і база адпачынку ў комплексе «Краснасельскі», ля вёскі Шаршуны Менскага раёну.

«База адпачынку ў Краснасельскім абышлася ў 40 млн долараў», – прызнаўся Гуцэрыеў.

Гэтую рэзідэнцыю журналісты «Белсату» знайшлі сёлета ў студзені і некалькі крыніцаў адразу ўказалі на тое, што яна можа належыць Аляксандру Лукашэнку.

Раней эксперты ацэньвалі нерухомасць у Шаршунах прыкладна ў 20 млн долараў.

Цяпер Гуцэрыеў таксама адзначыў, што на працягу бліжэйшых чатырох гадоў плануе інвеставаць у Беларусь 100 млн долараў. Для гэтага ён зараз выбірае буйныя праекты – напрыклад, у яго планах «пабудаваць вялікую школу».

 

КА, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары