Альгірдас Буткявічус: Беларусь мусіць гарантаваць бяспеку АЭС


У гадавіну Чарнобыльскай трагедыі літоўскі прэмʼер выказаўся пра будаўніцтва АЭС у Беларусі.

«Літва сурʼёзна заклапочаная сітуацыяй у галіне бяспекі краіны і суседзяў па Еўразвязе. Беларусь мусіць гарантаваць, што бяспека АЭС, якая будуецца ўсяго ў 50 кіламетрах ад Вільні, будзе забяспечаная пры жорсткім выкананні ўсіх міжнародных патрабаванняў і рэкамендацыяў па ахове прыроды і атамнай бяспекі», – адзначыў Альгірдас Буткявічус у прэс-рэлізе.

«Чарнобыльскі шлях–2016». Жывая трансляцыя на belsat.eu

Паводле яго, урокі Чарнобыльскай і іншых атамных аварыяў абавязваюць усіх развіваць атамныя тэхналогіі пры выкананні міжнародных стандартаў атамнай бяспекі і абароны.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў