Алесю Залеўскаму вынеслі пракурорскае папярэджанне


[vc_single_image image=”0″ img_size=”large”]

Папярэджанне падпісана намеснікам пракурора Мінска Казімірам Кежуном. Падставай для папярэджання стала праца журналіста падчас разгляду справы аб высылцы з Беларусі вядомай праваабаронцы Алены Танкачовай.

Па інфармацыі менскай гарадской пракуратуры, Алесь Залеўскі рабіў відэасюжэт для «Белсату», чым парушыў беларускае заканадаўства.

Сёлета на журналіста ўжо былі заведзеныя две адміністрацыйныя справы за нібыта парушэнне артыкула 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд інфармацыі). На мінулым тыдні Слонімскі суд аштрафаваў яго на 6 млн. рублёў за праграму, у якой вядоўца выкрывае адну са схемаў крадзяжоў у ЖКГ. А Карэліцкі раённы суд 27 траўня пакараў журналіста штрафам на 30 базавых велічыняў.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў