Алесь Пуціла: Чаму «Цмокі» у гэтым сезоне расслабіліся? Відаць, атрымліваюць нядрэнныя грошы

video

Спартовы аглядальнік Алесь Пуціла падвёў вынікі сезону баскетбольнага клубу з Менску.

https://www.youtube.com/watch?v=o9xG-YHvxTA

Здымачная група «Белсату» наведала матч Адзінай лігі ВТБ, у якім менскія «Цмокі» перамаглі «Ніжні Ноўгарад» (86:81).

Заўзятары каманды падзяліліся сваймі ўражаннямі ад пабачанай гульні. Былі і кампліменты, карысныя заўвагі, а часам і незадаволенасць.

«У прынцыпе нядрэнна. Думаю, што да канца сезона каманда ўжо крыху згулялаcя. Больш зладжана пачалі дзейнічаць, апошнія гульні ўжо кажуць пра гэта», – мяркуе заўзятар «Цмокаў».

Іншы кажа:

«Не ведаю, якія перспектывы. Хіба, трэба грошы плаціць гульцам, каб чагосьці ад іх чакаць».

Яшчэ адзін заўзятар мяркуе, што трэба баскетбалістам плаціць больш грошай, каб чагосьці ад іх чакаць.

«Прагучала думка, што трэба больш баскетбалістам плаціць грошай. А калі разглядалася справа Канстанціна Шараверы, былога кіраўніка «Цмокаў», там гучалі лічбы, што легіянерам плоцяць па $ 10-15 тыс. – больш, чым зарабляюць футбалісты. Дык чаму «Цмокі» у гэтым сезоне расслабіліся? Яны атрымліваюць, відаць, нядрэнныя грошы. Не буду лічыць чужыя грошы, але хоць сталі зарабляць і менш, чым раней, але таксама нядрэнна», – адзначыў Алесь Пуціла ў эфіры «Белсату».

НМ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары