Алесь Мех – яшчэ адзін кандыдат на прэзідэнта


[vc_single_image image=”0″ img_size=”large”]

Намеснік створанага Някляевым руху «За незалежнасць і дзяржаўнасць Беларусі» заявіў пра сваё жаданне балатавацца на сёлетніх выбарах прэзідэнта.

Пра свой намер браць удзел у прэзідэнцкай гонцы Алесь Мех заявіў у інтэрв’ю газеце «Народная воля».

«Еўрарадыё» запыталася ў актывіста, як да ўдзелу ў прэзідэнцкай кампаніі ставіцца яго паплечнік, старшыня руху «За незалежнасць і дзяржаўнасць Беларусі» Уладзімір Някляеў (сам Някляеў казаў, што, хутчэй, не будзе прымаць удзелу ў прэзідэнцкіх выбарах).

У адказ Алесь Мех нечакана распавядае, што дзейнічае па плане руху, стварэнне якога пачалося… калі Някляеў яшчэ ўзначальваў «Гавары праўду».

«Наш рух мы пачалі ствараць два гады таму. Стваралі мы яго без спадара Някляева. Некалькі тыдняў таму спадар Някляеў агучыў тыя ж самыя прапановы як і мы, таму на сходзе ўсіх нацыянальных сілаў было прынята такое рашэнне. Рашэнне загадзя не планавалася, прынялі пасля таго, як выступіў Някляеў і як выступіў я. Пасля гэтага людзі прапанавалі стаць яго намеснікам», – кажа Алесь Мех.

Алесь Мех нарадзіўся ў 1970-м годзе ў Кобрыне. У 2008-м быў звольнены з прадпрыемства «Белтрансгаз», дзе працаваў інжынерам. Прычынай звальнення называе пераслед за свой удзел у якасці кандыдата ад партыі БНФ у выбарах у дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў.

Развагі Уладзіміра Някляева пра ўдзел у выбарах можна паглядзець у адным з апошніх выданняў «Размовы дня»:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў