Алесь Лагвінец: Пуціну важна атрымаць пэўную колькасць перамогаў на беларускім фронце


Афіцыйны візіт Аляксандра Лукашэнкі да найбліжэйшага хаўрусніка распачаўся сёння. Сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расеі мелася адбыцца яшчэ ў лістападзе, традыцыйна пасля прэзідэнцкіх выбараў, аднак яе перанеслі. Пра мэты і магчымыя вынікі візіту размаўляем з палітолагам Алесем Лагвінцом.

– Галоўнае для Лукашэнкі на гэтай сустрэчы – атрымаць згоду Пуціна на тое, што Расея праз Еўразійскі фонд выдасць яму чарговую порцыю крэдыту. І хутчэй за ўсё ён хоча як мага даражэй прадаць згоду на размяшчэнне ў Беларусі расейскай авіябазы. Яму вельмі складана адмовіцца ад яе, таму ён паспрабуе ўзняць цану.

– Пуціну важна атрымаць пэўную колькасць перамогаў на беларускім фронце. У Расеі не ўсё так добра ў Сірыі, мае вельмі напружаныя адносіны з Турцыяй, якую падтрымалі краіны NATO, і невялікае поле для манеўраў. Таму ён паспрабуе перанесці акцэнт на інтэграцыйныя працэсы ўнутры Еўразійскага звязу і прадэманстраваць чарговую перамогу для расейскага народу.

– Заявы Лукашэнкі для Пуціна як невялічкая стрэмка ў шырокіх дзеяннях Расеі.

– Выглядае, што яны абодва хочуць пра нешта дамовіцца. І аднаму і другому боку трэба будзе паказваць якоесьці дасягненні.

Больш глядзіце ў відэа.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў