Алесь Лагвінец пра выбары: Я б усё роўна зняўся


Сваімі ўражаннямі ад дня на выбарчым участку дзеліцца незарэгістраваны кандыдат Алесь Лагвінец

Пасля таго паскудства, якое нарабілі камісіі з галасамі людзей, я рады, што мяне не было ў бюлетэнях. Я бы ўсё роўна зняўся.

Вашыя ацэнкі сённяшняга дня і ці змяніўся бы гэты дзень, калі б вас не выкінулі з гонкі.

У нас падчас датэрміновага галасавання па ўсім Менску былі каруселі. У Менску людзі ў большасці не пайшлі галасаваць, паколькі ведаюць, што выбараў няма. І гэта пакідае надзею. Людзі не хочуць забруджвацца ўдзелам у чарговай кампаніі па самалегітымізацыі Лукашэнкі і дыктатуры.

Тыя, хто не прышоў на ўчасткі, іх можна чакаць на акцыі пратэсту?

 Даволі вялікая дыстанцыя паміж пратэстам і недаверам/незадаволенасці да сістэмы. Беларусы яшчэ гэтую дыстанцыю не прайшлі.

Ці адчулі вы, што людзі былі гатовыя стаяць да вас да канца?

Ёсць праблема, што падтрыманне больш пасіўнае. Прычына страх і рэпрэсіі і людзі не вераць, што нешта можна памяняць.

Больш у каментары.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў