Алесь Лагвінец: Новы генеральны сакратар ААН мае добрыя здольнасці пераконваць і шукаць кампрамісы


Відэакаментар Алеся Лагвінца

Новы генеральны сакратар прынёс прысягу ААН. Ім стаў былы міністр Партугаліі Антонью Гутэрыш. З пачатку новага года ён заступае на пасаду. Пра цяперашні стан у ААН, а таксама якія змены можа ўнесці новы кіраўнік распавядае

Як Вы можаце ахарактарызаваць новага генеральнага сакратара?

Гэта дасведчаны чалавек. Вядомы палітык у сваёй краіне. Антонью Гутэрыш таксама зрабіў бліскучую карʼеру ў сістэме ААН. Ён 10 гадоў быў камісарам па справах уцекачоў. То бок, чалавек, які разбіраецца ў справах ААН і карыстаецца аўтарытэтам. Паколькі яго фігура ці не ўпершыню была кансэнсуснай. Ніхто не выкарыстоўваў права вета. І ён быў адназначна прызнаны як кандыдат нумар адзін.

Ён ужо адзначыў, што яго галоўнай місіяй будзе спыненне вайны ў Сірыі. Якіх крокаў ад яго варта чакаць?

Галоўнае мэта ААН – падтрыманне міру і бяспекі ва ўсім свеце. Пытанне ўцекачоў сёння выходзіць на першы план, бо сапраўды ёсць гарачыя кропкі. На жаль, ААН не стала той арганізацыяй, якая змагла спыніць пачатак і пашырэнне гэтых канфліктаў. Але ў ААН ёсць пэўныя інструменты, каб наступствы канфліктаў былі паменшаныя.

У якіх яшчэ сферах на дзейнасць ААН можа паўплываць новы сакратар?

Ёсць краіны з розным патэнцыялам і статусам, іх інтарэсы могуць не супадаць. Асабліва, калі мы кажам пра краіны, якія знаходзяцца ў Радзе Бяспекі і маюць права вета. І тут сапраўды выклік для любога сакратара, якім чынам ён знойдзе паразуменне з новай амерыканскай адміністрацыяй, якім чынам ён зможа залагодзіць супрацьстаянне паміж ЗША і Расеяй альбо ЗША і Кітаем. Шматлікія аналітыкі прызнаюць, што ў новага сакратара ёсць магчымасці і здольнасці пераконваць, шукаць кампрамісы і дасягаць вынікаў, якія больш менш прымальныя для ўсіх бакоў.

Глядзіце больш у відэа. 

ДР belsat.eu

Стужка навінаў