Лагвінец: Канфлікты паміж Лукашэнкам і Пуціным ёсць і будуць

video

Паседжанне Вышэйшага дзяржсавету Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі адбудзецца 30-га чэрвеня. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Чым мерапрыемства можа быць цікавае для Аляксандра Лукашэнкі, каментуе Алесь Лагвінец.

Хоць кіраўнікі Беларусі і Расеі бачыліся ў Пекіне, Пуцін наўрад ці хацеў там абмяркоўваць унутраныя пытанні з Лукашэнкам, мяркуе палітолаг.

Калі казаць пра праблемы, што застаюцца, па-першае, сама мадэль адносінаў паміж краінамі схільная да таго, каб параджаць канфлікты. Бо адносіны непразрыстыя і будуюцца на прынцыпе «дай-задай».

З аднаго боку ў Пуціна ёсць свае інтарэсы ў Беларусі, ён хоча каб Беларусь была цалкам лаяльнай, каб былі расейскія войскі і поўная залежнасць эканомікі ад расейскай. Лукашэнка хоча балансаваць, бо разумее, што калі аддасць поўны кантроль над эканомікай і палітыкай, то можа стаць ужо не патрэбны Пуціну.

Казаць пра поўнае вырашэнне праблемаў немагчыма, падсумоўвае палітолаг.

Расея магла б паставіць кропку ў так званым беларускім пытанні, калі б беларускія землі сталі чарговымі субʼектамі РФ.

Больш у відэаматэрыяле.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары