Алесь Лагвінец: Ельцын забараняў кіраўнікам рэгіёнаў прыязджаць да Лукашэнкі

video

Уладзімір Макей, міністр замежных справаў Рэспублікі Беларусь, падчас 73-га паседжання ААН запрапанаваў урэшце скончыць халодную вайну і зрабіць Менск перамоўнай пляцоўкай для вялікіх дзяржаваў. Ці гэта рэальна і Беларусь можа стаць мостам паміж старым і яшчэ не народжаным?

Першая справа, што хочуць улады і што ўрэшце атрымаецца. Такая прапанова не новая. Пра нейкі нібыта новы хельсінкскі працэс казала Расея пасля сваёй вайны супраць Грузіі. І гэта трэба разглядаць у кантэксце жаданняў уладаў Беларусі прыцягнуць да сябе ўвагу і надаць сабе легітымнасць. Агульная заўвага таксама: для Беларусі было б вельмі добра, каб мы шлі шляхам Фінляндыі. Былі б нейтральнымі, паступова адбудоўвалі сваю дзяржаву, будавалі добрыя адносіны з Захадам і Усходам.

То бок любая згадка любы міжнародны форум на тэрыторыі Беларусі гэта вельмі добра. Гэта чарговая цаглінка ў будаванне нашай незалежнасці.

А цяпер да канкрэтнай сітуацыі. Першае: хельсінкскія пагадненні, такая заўвага міністру, яны не скончылі халодную вайну. Халодная вайна потым аднавілася і яна скончылася, калі ўрэшце адзін з гульцоў увогуле перастаў існаваць (Савецкі саюз).

Другое, такая прапанова сёння наўрад ці будзе прынятая, паколькі я не думаю, каб і ЗША і Кітай і тая ж Расея сёння пажадалі б даваць такую пляцоўку для Лукашэнкі. Калі гэта дзесьці будзе, магчыма будзе на нейтральнай тэрыторыі. Але зноў жа, навошта прапаноўваць на арэне ААН рэгіянальнае ўладкаванне. Хельсінкскія пагадненні – гэта была спроба вырашыць пытанні на ўзроўні канкрэтнага рэгіёну Еўропы.

У дадзеным выпадку навошта пляцоўка? Беларусь сталася пэўнай пляцоўкай і мне здаецца, гэта максімум, што на сённяшні дзень можна было дасягнуць. А так далей падпісвалі Менскія пагадненні, але там размова ішла не пра халодную вайну, а ішла рэальная гарачая вайна на ўсходзе Украіны, якую вяла Расея супраць Украіны.

То навошта была зробленая і на што разлічваў Макей і Лукашэнка? Ці сапраўды Менск, які рэкламуе сябе, як пляцоўка для перамоваў у якасці глабальнай перспектывы можа быць цікавы, бо вучэнні «Захад» паказалі, што мы ўсё ж такі стабільны сатэліт Расеі?

Можа нейкі рэзананс гэта будзе мець, можа хтосьці скажа «Менск такое прапаноўвае». Другое, трэба прапаноўваць і для ўнутрыпалітычнага спажывання, паколькі ўлады ўвесь час хочуць паказаць, што не загналі краіну ў ізаляцыю. Што апроч Расеі нібыта нас прызнаюць усе астатнія.

Першае, што ўлады не зусім канкрэтна прызнае Расея. Расея цяпер можа дазволіць сабе, каб такія адыёзныя асобы, як Кадыраў маглі прыязджаць у Беларусь, бо гэта ўзровень кіраўнікоў расейскіх рэгіёнаў. Крэмль сёння вельмі добра кіруе рэгіёнамі і можа сабе дазволіць. У свой час Ельцын забараняў кіраўнікам рэгіёнаў прыязджаць да Лукашэнкі.

Цяпер Лукашэнку паказваюць ягонае месца.

І тут мне падаецца Расеі наўрад ці гэта будзе вельмі цікава разглядаць Менск такой пляцоўкай, дзе яна б магла пагадзіцца з ЗША ці падпісаць нейкае пагадненне. Тым больш, што мы бачым, сёння ёсць канкрэтная нявырашаная праблема ў нашым рэгіёне, гэта расейская анексія Крыму і вялацякучы канфлікт на ўсходзе Украіны.

Я думаю, што без вырашэння гэтых пытанняў, зноў жа ўзгадаем хельсінкскі працэс 75-га году, як ён рыхтаваўся, як доўга шлі абмеркаванні, і там, па сутнасці, гарачай вайны не было, непасрэдных свежых анексіяў таксама не было. То бок, гэта вырвана з кантэксту. Але зноў жа падкрэслю, размова пра фінляндызацыю Беларусі – гэта ў сярэдне і далёка тэрміновым перыядзе на карысць Беларусі, захаванне яе незалежнасці.

Сюжэт паказалі ў праграме «ПраСвет».

Іншыя тэмы праграмы:

Андрэй Паротнікаў: «Шайгу асабіста абразіў Лукашэнку»
Беларусь сама не абароніцца ад сепаратыстаў
Ці Украіна перажыве яшчэ адзін Майдан?
«Большасць каталунцаў ніколі не адчувалі сябе іспанцамі»
Незнішчальная фрау Мэркель. Як Масква змагаецца за Берлін?

Глядзі таксама
Каментары