Алесь Дзянісаў з гурту Dzieciuki запісаў «Кароткую гісторыю Беларусі»


Вакаліст гурту Dzieciuki Алесь Дзянісаў прэзентуе на TuzinFM свой сольны альбом «Кароткая гісторыя Беларусі», запісаны на вершы паэта са Скідзелю Алеся Чобата.

У 2014 годзе пабачыў свет зборнік Алеся Чобата «Кароткая гісторыя Беларусі», які і натхніў гарадзенскага музыку Алеся Дзянісава на запіс альбому паводле гэтых вершаў.

«Мы знаёмыя ўжо даўно з Алесем Фёдаравічам і мяне вельмі кранаюць ягоныя вершы. Я лічу, што гэта геніяльны паэт, які выдатна адчувае як мінулае, так і будучыню», – зазначае музыка.

Дзянісаў працаваў над альбомам цягам двух гадоў. Прэзентацыя «Кароткай гісторыі Беларусі» пройдзе ў верасні ў Гародні, Віцебску, Менску. Алесь Дзянісаў збіраецца і надалей займацца сольным праектам. Наступная мэта – ажыццяўленне даўняй мары: альбом на вершы Уладзімера Караткевіча, паведамляе tuzinfm.by.

Глядзі таксама
Каментары