Алесь Дзянісаў едзе ў тур па Беларусі з сольнай праграмай на вершы Алеся Чобата


Музыка выступіць у Бабруйску (2.01), Магілёве (3.01) і Берасці (10.01).

Праграму «Кароткая гісторыя Беларусі» на вершы гарадзенскага паэта Алеся Чобата выканаўца прадставіў пазалетась. Вершы апісваюць гісторыю Беларусі ад часоў князя Міндоўга да 1991-га года.

Альбом складаецца з 24 песняў, прысвечаных розным момантам гісторыі Беларусі. Тут і Панятоўскі, і касінеры, і Тарашкевіч, і Балаховіч, і трагедыя скідзельскіх габрэяў, закатаваных цягам ІІ Сусветнай, і познесавецкія часы роспачы і русіфікацыі.

«Усе сцябуцца з нашых старыкоў, што для іх«абы не было вайны», але я іх разумею, – кажа Дзянісаў. – Нас абвінавачваюць, што мы спяваем пра вайну. Мне ўжо надакучыла спяваць пра гэтыя паўстанні і войны. З іншага боку – мы б не хацелі, каб гэта, не дай бог, вярнулася».

«Нам трэба самім вырашаць нашыя праблемы, бо мы нікому не патрэбныя – ні Вашынгтону, ні Маскве. Мы павінныя зразумець: мы патрэбныя самім сабе», – распавёў Алесь Дзянісаў у нашым юбілейным кліпе.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў