Алесь Абрамовіч атрымаў $ 1200 штрафу за акцыі «недармаедаў»


Алесю Абрамовічу ў суду Цэнтральнага раёна гораду Менску далі штраф 50 базавых за ўдзел у акцыях супраць падатку на «дармаедства». Некалькі дзён таму ён атрымаў такое ж спагнанне праз акцыю ў Маладзечне.

Старшыню Менскай абласной арганізацыі БСДП Алеся Абрамовіча пакаралі чарговым штрафам.

«Беларускія ўлады зноў прадэманстравалі сваю рэпрэсіўную сутнасць. Гэтыя штрафы фактычна банкруцяць людзей. Пазбаўляюць сродкаў на існаванне. Тым больш у адносінах да інвалідаў, якім я зʼяўляюся. Ганьба!» – пракаментаваў Алесь Абрамовіч.

У часе паседжання суддзя вынесла прыватную пастанову супрацоўнікам АМАП, з-за спазнення якіх давялося адкласці разбіральніцтва.

«Суддзя Наталля Вайцеховіч хоча прадэманстраваць нібыта абʼектыўны характар свайго судовага разбіральніцтва і таму на публіку прыняла прыватнае вызначэнне аб тым, каб паведаміць кіраўніцтву АМАПу аб тым, што яны не належным чынам паводзяць сябе ў судзе», – адзначыў прадстаўнік БСДП.

У суботу яму прысудзілі штраф за акцыю ў Маладзечне, якая адбывалася 10 сакавіка, у памеры 50 базавых велічыняў. Такім чынам за два дні прадстаўнік БСДП атрымаў 2300 рублёў штрафу, што суадносна $1200.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў