Алена Танкачова ў Беларусі (ФОТАФАКТ)


Праваабаронца пасля трох гадоў забароны на ўезд у краіну вярнулася ў нашу краіну. Тэрмін забароны на ўезд у Беларусь для яе скончыўся апоўначы 21 лютага.

Фатаграфіі апублікаваў у Facebook Алесь Бяляцкі.

У 2014 годзе МУС пазбавіла Алену Танкачову права на жыхарства і забараніла наведваць краіну цягам трох гадоў. Такое рашэнне органы прынялі на падставе фактаў нязначнага перавышэння хуткасці аўтамабілем Танкачовай. Міліцыя палічыла, што такія паводзіны «пагражаюць грамадскаму парадку». У 2015 годзе праваабаронцу дэпартавалі. Некалькі разоў яна звярталася да беларускіх уладаў з просьбай скараціць тэрмін высылкі, але ёй заўсёды адмаўлялі. Апошнія тры гады яна жыла ў Вільне.

Алена Танкачова – вядомая праваабаронца, кіраўніца Цэнтру прававой трансфармацыі Lawtrend. Грамадзянка Расеі, пражыла ў Беларусі каля 30 гадоў.

 

Стужка навінаў