Алена Прыстайка: Вайна супраць Украіны працягнецца, а пагроза міжнароднай бяспецы будзе нарастаць


Алесь Сіліч паразмаўляў з выканаўчым дырэктарам офісу Сувязі ўкраінскіх аналітычных цэнтраў у Бруселі Аленай Прыстайкай.

Якім чынам ЕЗ можа сёння дапамагчы працэсу рэформаў ва Украіне?

«Украіна цяпер ваюе на два фронты – вонкавы і ўнутраны. І ўнутраны, то бок правядзенне рэформаў, бадай, самае галоўнае ў барацьбе Украіны за яе будучыню. Бо рэфармаваная Украіна гэта самая вялікая перамога, якая можа быць і якой не можа трываць наш паўночны сусед. ЕЗ адыгрывае важную ролю, і гэта роля не мусіць абмяжоўвацца толькі фінансаваннем. Перш за ўсё нам неабходна рэфармаваць інстытуты. Нам патрэбна рэфармаваць поле, на якім гуляюць усе: і бізнес, і супольнасць і дзяржаўная ўлада».

«Калі мы не пераможам карупцыі, мы не зможам правесці рэформу ва Украіне. Мы мусім навучыцца метадалогіі барацьбы з карупцыяй. Гэта шлях, якім прайшлі іншыя краіны. І цяпер ім мусіць прайсці Украіна».

Якую міжднародную падтрымку можа забяспечыць ЕЗ, акрамя санкцыяў і ціску на Крэмль, – глядзіце ў «Каментары».

Стужка навінаў