Алена Анісім: Мне імпануе, што Аляксандр Лукашэнка пазіцыянуе сябе як кіраўнік незалежнай краіны

video

https://www.youtube.com/watch?v=yZ2vN8uQLXQ

Дэпутатка парламенту і прадстаўніца Таварыства беларускай мовы Алена Анісім пракаментавала выступ кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на паседжанні дэпутатаў Палатаў прадстаўнікоў V і VI скліканняў.

«Аляксандр Рыгоравіч выступаў сёння вельмі эмацыйна, напэўна, як і заўсёды – я не вельмі часта прысутнічаю на такіх мерапрыемствах. Ён шмат увагі ўдзяляў многім аспектам. Канешне, ён распавядаў пра агульную сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў краіне, пра асабістыя намаганні дзеля таго, каб гэтую сітуацыю палепшыць. Такім чынам ён уводзіў нас ў курс увогуле усіх праблемаў і падвышаў наш узровень да агульнадзяржаўнага, каб мы адчувалі сваю адказнасць за тое, як развіваецца краіна. Таму ў гэтым сэнсе адчуваеш сябе дастаткова дасведчаным чалавекам», – адзначыла дэпутатка.

Спадарыня Анісім падкрэсліла, што не ўсё ёй спадабалася ў выступе Аляксандра Лукашэнкі, але на гэтым яна пастанавіла не акцэнтаваць увагі. «Мне імпануе, што лідар краіны пазіцыянуе як кіраўнік незалежнай, самастойнай краіны», – заўважыла Алена Анісім.

Больш пра апошні выступ Аляксандра Лукашэнкі глядзіце ў «Гарачым каментары» з палітычным аглядальнікам Віталем Цыганковым:

МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары