Алексіевіч выступіць у Палацы Рэспублікі


Першы пасля атрымання Нобэлеўскай узнагароды публічны выступ Алексіевіч адбудзецца ў чацвер у малой зале Палацу Рэспублікі.

14 красавіка а 16:00 радыё «Свабода» і Саюз беларускіх пісьменнікаў зладзяць прэзентацыю кнігі «Святлана Алексіевіч на Свабодзе». Удзел у прэзентацыі возьме пісьменніца. Упершыню ад атрымання Нобэля яна з’явіцца перад шырокай публікай на радзіме.

Чытайце таксама >>> Святлана Алексіевіч у Кіеве: «Дэкамунізацыю трэба праводзіць хутка, усенародна»

Уваход на менскую сустрэчу – па запрашэннях, якія можна атрымаць тут.

У кнігу ўвайшлі інтэрв’ю са Святланай Алексіевіч на радыё, дыскусіі з яе ўдзелам, рэпартажы пра сустрэчы з чытачамі ды іншыя тэксты пра першую ў Беларусі лаўрэатку Нобэлеўскай прэміі.

«Свабода» прапануе бясплатна спампаваць кнігу ў чатырох галоўных электронных фарматах.

Чытайце таксама >>> Выйграй кнігу з аўтографам Святланы Алексіевіч

ДД

Стужка навінаў