Алексіевіч: Мне падабаецца «расейскі свет» Таўстога і Дастаеўскага, а не Пуціна і Шайгу


Святлана Алексіевіч сустракаецца з міністрам замежных справаў Швецыі. Журналістка «Белсату» Аліна Коўшык вядзе трансляцыю ў Туітэры тэлеканалу.

«Мне падабаецца «рускі свет» Таўстога і Дастаеўскага, а не Пуціна і Шайгу», – заявіла нобэлеўская лаўрэатка падчас сустрэчы з кіраўніцай шведскага МЗС Маргот Вальстрэм.

Святлана Алексіевіч мяркуе, што развязаць вайну вельмі лёгка. «Можна адправіць атрад жаўнераў, як на Данбасе, і натравіць на сябе палякаў і беларусаў», – заўважыла пісьменніца.

Сабралася поўная заля гледачоў, хаця квіткі каштуюць па 150 шведскіх кронаў (каля $ 18).



Анансавалі сустрэчу вось такія экалагічныя электронныя афішы з выявай пісьменніцы і міністра.



«Белсат» вядзе Twitter-трансляцыю мерапрыемства, сачыць за якой можна па спасылцы.

Чытайце таксама>>> Святлана Алексіевіч: цяжкасць адлюстравання рэальнасці у тым, што яна паскорылася, і ў нас няма часу падумаць

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў