Alekseev хацеў загаварыць па-беларуску, але пераблытаў словы


Украінскі спявак Мікіта Аляксееў, які сёлета ад Беларусі бярэ ўдзел у «Еўрабачанні», у эфіры падчас цырымоніі адкрыцця конкурсу пераблытаў словы.

Дзяўчына запытала спевака, як па-беларуску будзе «поспех» (good luck).

«Прывітанне!» – адказаў Alekseev.

На што, яна пажадала яму «прывітання».

Выканаўца прадставіць Беларусь у першым паўфінале 8 траўня і выступіць пад восьмым нумарам.

Паводле букмекераў у першым паўфінале Alekseev пакуль займае 14 месца (у фінал праходзіць першая дзясятка).

Беларусь толькі аднойчы трапіла ў фінальны топ-10. У 2007 годзе Дзмітрый Калдун заняў 6-ае месца.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў