Алега Сянцова даставілі ў шпіталь


Алег Сянцоў галадае ў расейскай турме ўжо 107 дзён. Фота – афіцыйная старонка расейскай омбудсвуманкі

Украінскага рэжысёра Алега Сянцова, які з траўня галадае ў расейскай турме, вывезлі з калоніі і даставілі ў Лабытнангскі гарадскі шпіталь для планавага абследавання.

Паводле прадстаўніка амбудсмэна РФ Таццяны Маскальковай, у шпіталі лекары «падкарэктавалі» лячэнне Сянцова. Ягоны стан ацэньваецца як стабільны. Паводле Савета па правах чалавека, пагрозы жыццю Сянцова зараз нібыта няма.

Алег Сянцоў абвесціў галадоўку 14 траўня, патрабуючы вызвалення ўкраінскіх палітвязняў з расейскіх турмаў (на момант абвяшчэння галадоўкі іх было 64 чалавекі). З заклікам памілаваць Сянцова да расейскага кіраўніцтва неаднаразова звярталіся міжнародныя арганізацыі, палітыкі, праваабаронцы, дзеячы культуры і кіно.

10 верасня стала вядома, што Сянцоў напісаў завяшчанне на сваю творчасць на выпадак смерці.

Галадаванне ў турме: як выжыць і перамагчы? Тлумачыць Мікалай Аўтуховіч

ІІ, belsat.eu, паводле «Інтэрфакс»

Глядзі таксама
Каментары