Алег Скрыпка: Беларусы і ўкраінцы некалі былі ў адной дзяржаве – ВКЛ


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/Pz43TgEXx-U” title=”Алег Скрыпка: Беларусы і ўкраінцы некалі былі ў адной дзяржаве – ВКЛ”][vc_column_text]«Без мовы народ знікае. Войны вядуцца на тэрыторыі мовы, культуры, песняў. Гэта нашая зброя», – падкрэсліў у праграме «ПраСвет» вакаліст украінскага гурта «Воплі Відаплясава» Алег Скрыпка ды праспяваў для нашых гледачоў хіт «Краіна мрояў» па-беларуску.

Украінскі музыка згадаў, што беларускі і ўкраінскі народы аб’ядновае блізкасць моваў ды супольная гісторыя.

«Мы ж разам былі з вамі ў Вялікім княстве Літоўскім. І я ведаю, што ліцвіны – гэта беларусы. Гэта старадаўняя назва беларусаў», – сказаў Алег Скрыпка.

Ён адзначыў, што ВКЛ не было канфліктным аб’яднаннем, а добраахвотны саюз.

«Можа, гэта быў першы Еўразвяз. Хто ведае, можа, некалі зноў будзе такое вялікае аб’яднанне, калі будзе дасканалае суіснаванне нашых народаў», – выказаўся музыка.

Алег Скрыпка падкрэсліў важнасць моваў у сучасным свеце. Паводле яго, мова – гэта аснова самасвядомасці людзей.

«Калі не будзе мовы, то народ знікае. На сённяшні дзень, можа, мы не ўсведамляем, але войны вядуцца на тэрыторыі мовы і культуры, песняў і гэтак далей. Гэта нашая зброя», – лічыць вакаліст. Украінцы зберагліся як народ, толькі дзякуючы мове, перакананы прадстаўнік гурта «Воплі Відаплясава».

Цалкам гутарка з Алегам Скрыпкам – у найноўшым выданні «Прасвету», які выходзіць на «Белсаце» ў пятніцы а 22:05. У праграме можна таксама паглядзець матэрыял ды дыскусію пра Нобэль за гісторыі «чырвоных людзей», даведацца пра тое, як Расея з Іранам ратуюць сірыйскі рэжым Асада ды колькі расейцам каштаваў найдаражэйшы феерверк на дзень народзінаў Пуціна.

МЯ, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў