Алег Гайдукевіч: Нельга супрацьпастаўляць грамадства праваахоўнікам, бо там таксама беларусы


Намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі выказаўся ў эфіры «Белсату» пра перавышэнне паўнамоцтваў беларускай міліцыяй.

Праваахоўныя структуры (МУС, КДБ, Следчы камітэт) – карныя органы. Так лічыць падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы, намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч. Вышэйназваныя органы прыцягваюць людзей да адказнасці, што не заўсёды выклікае добрыя пачуцці, заявіў госць праграмы «Людскія справы» (з 12:30 на відэа).

«Разам з тым нельга супрацьпастаўляць наша грамадства праваахоўнай сістэме, бо гэта таксама частка грамадства. Там не працуюць людзі, якія прыляцелі з Месяца, прыехалі з Расеі, з Польшчы… Гэта беларусы! І як усе беларусы, яны дзеляцца на сумленных, хто выконвае свае абавязкі і не парушае закону, і на тых, хто яго парушае», – заўважыў Алег Гайдукевіч.

Цалкам апошняе выданне праграмы «Людскія справы» можна паглядзець па спасылцы.

Стужка навінаў