Альбо гарэлка альбо вада: «парасонавым» брэндам забаранілі рэкламавацца


Чаму змяняюць правілы на беларускім рынку рэкламы?

Памятаеце культавы фільм пачатку двухтысячных «Случай с пацаном»? Там ёсць геніяльная фраза: «А вы каштавалі 2 буслы?» Калі б гэта быў слоган фільму і вытворцы вырашылі б выйсці з андэрграўнду ды павесіць рэкламу на білбордах па ўсім Менску, то маглі б узнікнуць праблемы. Рэклама, падобная да рэкламы алкаголю і тытуню, забараняецца.

Перадусім забарона закранае вытворцаў парасонавых брэндаў, напрыклад, кампанію «Бульбаш», якая вырабляе і гарэлку, і звычайную ваду. Наколькі новыя правілы зменяць сітуацыю на рынку рэкламы і чаму антыалкагольныя і антытытунёвыя захады ў рэкламе ўжываюцца менавіта цяпер, «Белсату» тлумачыць Аляксандр Кулінковіч, выканаўчы дырэктар рэкламнай кампаніі «Smart Group».

«Мы – рэкламісты і маркетолагі – каб крыху ўвесці ў зман, хутчэй нават нашы кантралюючыя органы, бо спажывец выразна разумее: калі на рэкламе бутэлька вады, адзін у адзін як бутэлька гарэлкі, то нескладана супаставіць гэтыя два факты і пасля набыць бутэльку гарэлкі», – кажа Аляксандр Кулінковіч.

Размовы пра забарону «парасонавых» брэндаў ішлі каля 5 гадоў. Паводле адмыслоўца, змены ў законе закрануць каля дзясятка кампаніяў. Забарона наўпроставай рэкламы алкаголю была і раней, і частка фірмаў працавала ў абыход. Цвіком сітуацыі на рынку было ўзнікненне святочнага агенцтва «Немирофф».

Азнаёміцца з матэрыялам цалкам можна ў відэаверсіі вышэй.

Стужка навінаў