Аль-Каіда абвясціла прэмію за галаву расейскага жаўнера


Па арабскіх сацыяльных сетках вандруе абвестка, якая абяцае мільён сірыйскіх фунтаў баевіку, які зловіць расейскага жаўнера. Яшчэ два мільёны атрымае атрад, да якога належыць баевік.

5 300 і 10 600 долараў адпаведна гатовы заплаціць духоўны лідар і спонсар сірыйскага аддзялення самай вядомай тэрарыстычнай арганізацыі свету Абу Хасан аль-Кувайці. Пра гэта ён паведаміў у сваім Туітэры. Рахунак створаны толькі ў верасні, і амерыканскі часопіс «Ньюс’ўік» паведамляе, што верагоднасць прыналежнасці яго да аль-Кувайці не даказаная Аднак, амерыканскія эксперты сцвярджаюць, што Туітэр сапраўдны: яго чытаюць многія вядомыя тэрарысты.

Спецыялісты лічаць, што не колькасць грошай, а менавіта іх крыніца, то бок асоба фундатара, будуць заахвочваць джыхадыстаў паляваць на галовы расейцаў. На мінулым тыдні ў вайну ў Сірыі ўключылася Расея, а Аль-Каіда мае досвед барацьбы з гэтай краінай у Афганістане.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары