«Akute», «Trubetskoy» ды «Дай дарогу» зняліся ў кліпе Лявона Вольскага


Лявон Вольскі яшчэ раз падзякаваў тым, хто праз краўндфандынг падтрымаў запіс ягонага альбому.

Адпаведны запіс з падзякай Лявон Вольскі апублікаваў у «Фэйсбуку».

Акрамя таго музыка парадаваў сваіх прыхільнікаў кліпам на песню «Spiavajcie».

Сюжэт просты: музыкі вядомых гуртоў з Беларусі і не толькі, едучы ў аўта, падпяваюць словы песні Лявона Вольскага.

У здымках узялі ўдзел гурты «Biplan» (LT), «НАИВ» (RU), «Тартак» (UA), «STOPPOK» (DE), «Akute», «GODS TOWER», «J:МОРС», «Re1ikt», «TonqiXod», «Trubetskoy», «БЕЗ БИЛЕТА», «Дай Дарогу!», DJ Pogodina + Friends: punkʼnʼpost-everything.

8 траўня адбудзецца канцэрт Лявона Вольскага ў віленскім клубе «Vakaris Vilnius».

Сёння – апошні дзень, калі ахвотныя наведаць канцэрт могуць падаць дакументы на бясплатную літоўскую візу, для гэтага трэба мець квіток.

Вялікая праграма «172», якую прадставіць у літоўскай сталіцы музыка, ахопіць усе перыяды ягонай творчасці: ад гурта «Мроя» да найноўшага сольнага альбома «Псіхасаматыка». Кошты квіткоў: танцпляц – 49 руб., месца за столікам – 69 руб.

Пакрокавая інструкцыя па візах і інфармацыя па квітках на сайце turmuz.by.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў