Актывісты з Берасця кажуць, што за імі другі дзень сочыць міліцыя і невядомыя ў цывільным (Фота)


Невядомыя, якія сочаць за перамяшчэннямі Дзяніса Турчаняка

Берасцейскія актывісты сутыкнуліся з ціскам з боку міліцыянтаў і невядомых людзей у цывільным.

Ужо другі дзень міліцыя і людзі ў цывільным сочаць за грамадскімі актывістамі Берасця. Учора мы распавялі пра тое, што міліцыянты намагаліся патрапіць у кватэру Паліны Панасюк-Шарэнды і Андруся Шарэнды. Паводле актывісткі, за яе кватэрай працягнулі назіраць і сёння. Дзяўчына заўважыла раніцай двух людзей у цывільным, якія сядзелі каля яе дому.

Таксама павышаную цікавасць невядомых людзей выклікаў Дзяніс Турчаняк, давераная асоба кандыдата Сяргея Пятрухіна. Нагадаем Турчаняк правёў эксперымент на мінулых прэзідэнцкіх выбарах у якім выкрываў працэс падмены бюлетэняў падчас датэрміновага галасавання.

«Учора заўважыў, што за мной вядуць назіранне невядомыя мне асобы. Каля маёй працы стаяла машына, у якой знаходзілася два чалавекі ў цывільным. Як толькі я збіраўся адправіцца дадому машына рушыла ўслед за мной, але мне ўдалося зʼехаць. Сёння ж колькасць машын падвоілася, мяне чакаюць каля кожнага з выездаў з працы. Лічу, што гэта прамы ціск на мяне як на сябра ініцыятыўнай групы Сяргея Пятрухіна», – распавёў Belsat.eu Дзяніс Турчаняк.

СА, belsat.eu

Стужка навінаў