Будаўнікі пабіліся з актывістамі «Маладога фронту» ля Курапатаў


Будаўніцтва офіснага цэнтру адбываецца за некалькі дзясяткаў метраў ад урочышча Курапаты – месца пахавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў.

Актывісты на чале з лідарам «Маладога фронту» Змітром Дашкевічам раніцай 20 лютага выйшлі на доўгатэрміновую акцыю ў абарону мемарыялу.

У планах актывістаў кругласутачная вахта каля месца будаўніцтва. Дзяжурства зарганізаванае паводле прыкладу акцыі 2001–2002 гадоў, калі тут будавалася Менская кальцавая дарога.

Замоўца будаўніцтва – таварыства з абмежаванай адказнасцю «Кіпрэканструкцыя», будуе таварыства з абмежаванай адказнасцю «Белрэканструкцыя».

Сябра Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Алесь Чахольскі распавядаў «Белсату», што будаўніцтва звязанае з махінацыяй: паводле дакументаў офісны цэнтр паўстане ў Першамайскім раёне, у той час як зямля прыпісаная да Савецкага раёну сталіцы.

Паводле кіраўніка Добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча, будаўніцтва парушыла зону аховы гісторыка-культурнай каштоўнасці. 20 лютага ён плануе даслаць ліст з парушэннямі ў Генпракуратуру.


З жыхарамі мікрараёну «Зялёны луг» ніхто будаўніцтва не ўзгадняў, людзі абураныя і ўжо сабралі некалькі соцень подпісаў супраць новай пабудовы.


ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары