Актывісты сабралі 2000 подпісаў за беларусізацыю адукацыі – іх хочуць аштрафаваць


Удзельнікаў акцыі #Мова2018 «запрашаюць» прыйсці ў суд.

Блогеру Эдуарду Пальчысу, які браў удзел у акцыі, даслалі SMS. Супраць яго распачалі адміністрацыйны працэс за парушэнне парадку арганізацыі масавага мерапрыемства.

Старшыню «Моладзі БНФ» Ганну Смілевіч і актывіста Дзяніса Мандзіка «павіншавалі пратакольчыкам».

Ганна Смілевіч і Дзяніс Мандзік збіраюць подпісы.
Фота: Ірына Арахоўская

За ўдзел у акцыі таксама могуць атрымаць штрафы Ягор Сергіенка і Аляксандру Патапаву.

Нагадаем, што напрыканцы лютага лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч ініцыяваў збор подпісаў за беларусізацыю адукацыі і стварэнне беларускамоўнага ўніверсітэту. Падчас акцыі было сабрана 2000 подпісаў. Дашкевіч перадаў іх у Міністэрства адукацыі.

ЮВ, ІА, belsat.eu

Стужка навінаў