Актывісты «Пошугу» ветліва папрасілі хлопца зняць майку з Пуціным


На старонцы этна-анархістаў ва «Укантакце» з’явілася відэа, якое паглядзелі ўжо некалькі тысячаў чалавек.

На ім актывісты просяць маладзёна ў майцы з партрэтам Пуціна і надпісам «самы ветлівы з людзей» распрануцца.

Хлопец тлумачыць, што гэта ягоная апошняя чыстая майка.

«Я магу перавярнуць, калі хочаш. Паводле законаў нельга хадзіць без майкі», – кажа ён актывістам.

Аднак усё роўна здымае і выварочвае.

«Закранутыя да самых вантробаў імперыялісты пачалі скардзіцца на відэазапіс і яго выдалілі са старонкі. Але мы даем вам магчымасць яшчэ раз паглядзець скандальны ролік», – напісалі анархісты ў сваё суполцы.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў