Правакатары сышлі з Курапатаў


Правакатары сышлі, калі пабачылі журналістаў.

Пра магчымую правакацыю напісаў журналіст Зміцер Галко.

Паводле яго, на месцы захоўваецца напружаная абстаноўка. Невядомыя мужчыны прыйшлі ў лагер. Цяпер ў лагеры абаронцаў Курапатаў толькі некалькі чалавек. Журналіст просіць падтрымання.

Цяпер на месца будаўніцтва з Адміністрацыі Партызанскага раёну, дзе адбывалася паседжанне камісіі па пытанню ахоўнай мяжы каля ўрочышча Курпаты ў Зялёным лузе Менску, накіраваліся сустаршыня БХД Павел Севярынец, грамадзянская актывістка Вольга Нікалайчык, лідар Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, а таксама мясцовыя жыхары.

Янукевіч і Севярынец запрасілі ўсіх заўтра а 8:00 раніцы зноў прыехаць на месца будоўлі, каб спраўдзіць, што працы не вядуцца.

Мясцовыя жыхары ідуць на прыем да старшыні Менскага гарвыканкама Андрэя Шораца 1 сакавіка а 10:00 раніцы (адрас: праспект Незалежнасці, 8).

Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў звярнулася ў КДБ і Галоўбудэкспертызу з заявай разабрацца ў справе будаўніцтва па вуліцы Мірашнічэнкі. Сябры таварыства лічаць, што падчас праектавання будоўлі магчыма, былі здзейсненыя карупцыйныя схемы ды умяшанне ў ахоуную зону.

Стужка навінаў