Актывісты ініцыятывы «Пошуг» затрымалі хлопца ў футболцы з Пуціным і прымусілі растаптаць яе


Фота «антыімперыялістычнага дзеяння» з’явілася ў сацыяльных сетках суполкі «Пошуг». Як напісалі ўдзельнікі групоўкі ў апісанні да здымка, «ветлівых людзей спыняюць толькі валявыя людзі».

 

#Пошуг #ПТНПНХ #УПСКПрактычны дапаможнік па антыімперыялістычнаму дзеяньню ад актывістаў Пошуга.”ветлівых людзей” спы…

Posted by POŠUH / ПОШУГ on Wednesday, June 24, 2015

«…У Менску нарэшце пачалі змагацца з імперскай модай. Актывістам ініцыятывы Пошуг на адной з вуліц сталіцы трапіў малады мужчына ў суполке з выявай Пуціна. На пытанне навошта ён яе апрануў ніякага уцямнага адказу не было дадзена, таму пасля кароткай размовы і тлумачэння, што ў Беларусі такая вопратка пад забаронай з боку свядомай моладзі, ён быў вымушаны назіраць частку свайго гардэроба на зямлі«, – каментуе здарэнне адзін з заснавальнікаў «Пошуг», які карыстаецца ў інтэрнэце псеўданімам Іван Дуб.

Гэта не першая акцыя маладзёнаў на вуліцах беларускай сталіцы.

«Пошуг» праславіўся ў інтэрнэце пасля публікацыі відэа, на якім актывісты гэтай арганізацыі здзіраюць надпіс «Я русский» з кашулькі мінака.

Таксама яны ладзілі акцыі «Воля народам – смерць імперыям» і «Спынім крамлёўскі тэрор».

Ідэйны накірунак «Пошуг» – этна-анархізм з экацэнтрычным ухілам (актывісты «Пошуг» веганы і вегетарыянцы). Роднаснай па духу арганізацыяй для іх з’яўляецца вядомы ва Украіне «Автономний Опір». Арганізацыя не мае акрэсленага лідара, яе структуры працуюць аўтаномна. Па некаторых звестках частка актывістаў з’яўляюцца таксама фанатамі менскага «Партызана».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў