Кампанія «Гавары праўду» правяла акцыю з будзільнікамі і зваротам да дэпутатаў.
Лідары кампаніі Таццяна Караткевіч і Андрэй Дзмітрыеў паказалі парламентарыям іхныя памылкі ды заклікалі больш актыўна працаваць у справе вываду краіны з крызісу.
«У краіне крызіс, а яны спяць. Трэба падымаць не ўзрост выхаду на пенсію, а памер пенсіі – да 75 % ад сярэдняга заробку. Неабходны мараторый на рост тарыфаў ЖКГ. Дапамога па беспрацоўі павінна быць не ніжэйшая за бюджэт пражыткавага мінімуму. Штучнае завышэнне цэнаў на харчовыя і прамысловыя тавары трэба ліквідаваць. Таксама неабходна абараняць правы інвестараў», – заявіў Андрэй Дзмітрыеў.
НМ, belsat.eu