Актывісты БХД здалі ў Міністэрства эканомікі пустыя гаманцы беларусаў


Прадстаўнікі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі правялі сімвалічную акцыю ля Міністэрства эканомікі і занеслі прапановы рэформаў у Саўмін.

«Самыя элементарныя простыя рэчы трэба зрабіць у Беларусі, праз гэта прайшоў увесь цывілізаваны свет. Гэта даць свабоду малому і сярэдняму бізнесу, забяспечыць незалежнасць судоў, дзеля таго, каб яны не выкарыстоўваліся для «аджыму» беларускага бізнесу, але дзеля апеляцыі міжнародных інвестыцыйных кампаніяў, як і беларускіх бізнесоўцаў. Таксама зрабіць эканоміку Беларусі незалежнай ад дзяржавы, зменшыць дзяржкантроль», – пракаментаваў неабходнасць зменаў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

Акрамя акцыі ў гаманцамі актывісты БХД занеслі ў Саўмін праект эканамічных рэформаў, які пад кіраўніцтвам Станіслава Багданкевіча распрацавалі незалежныя беларускія эканамісты.

НМ, МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў