Актывісты адстаялі Асмалоўку. Менгарвыканкам вырашыў не зносіць раён


Фота citydog.by

Адпаведнае рашэнне 21 ліпеня прынялі ў камітэце па архітэктуры і будаўніцтве Менгарвыканкаму. Менскія ўлады вырашылі прыслухацца да грамадскасці і адмовіцца ад знішчэння паваенных двухпавярховак. Пра перамогу абаронцаў Асмалоўкі напісаў у Facebook Андрэй Езерын.

Што праўда, ён напісаў, што перамога прамежкавая. Падрабязнасці паабяцаў агучыць неўзабаве.

Пра перамогу напісаў таксама блогер Антон Матолька.

17 ліпеня завяршыліся грамадскія абмеркаванні лёсу двухпавярховікаў на вуліцах Старавіленская, Кісялёва, Куйбышава і Камуністычная ў Менску.

Замест старых дамоў менскія ўлады хацелі пабудаваць некалькі пяціпавярховых жылых дамоў, адміністратыўныя будынкі і гандлёвы цэнтр.

Актывісты, якія выступаюць супраць забудовы, сабралі 1890 подпісаў пад пісьмовым зваротам да сталічных уладаў, а таксама 7087 подпісаў пад электроннай петыцыяй на petitions.by. Пад петыцыяй за захаванне раёну Асмалоўка на change.org падпісалася 19 140 асобаў.

Петыцыю за снос дамоў на petitions.by падтрымалі 32 асобы.

14 ліпеня менскім уладам перадалі подпісы, сабраныя пад пісьмовым зваротам і на petitions.by.

ДР belsat.eu

 

Глядзі таксама
Каментары